Читайте книги онлайн на Bookidrom.ru! Бесплатные книги в одном клике

Читать онлайн «Паўночны вецер для спелых пладоў». Страница 17

Автор Юры Станкевіч

Але раптам успомніў пра ліст Ані Балтас, і з палёгкай уздыхнуў: прыеха­ла, — ну, можа, гэта і добра.

Ён павярнуў на шляху. Ісці было недалёка. Шырокая ўтаптаная сцежка напрамую вяла да КаПэПэ. Ігнат ішоў туды.

Неўзабаве ён убачыў знаёмую чыровна-зялёную браму, дзверы і як з гэтых дзвярэй насустрач яму бегла дзяўчына.

Ён спыніўся на міг, ашаломлены, а потым кінуўся насустрач.

Святлана Конкіна імкліва абняла яго за шыю, і ён прыўзняў яе, абхапіў рукамі і ўткнуўся тварам у да болю знаёмую ўскудлачаную галаву, адчуў пах яе валасоў, парфумы, і пачуццё шчасця, магчыма, самага неспадзяванага і неверагоднага, ахапіла яго.

І толькі цяпер, у гэты момант, студэнт Ігнат Мазур нечакана для сябе рап­там зразумеў, што ў яго жыцці магло і можа здарыцца ўсякае, але такога ўжо не адбудзецца і не паўторыцца ніколі.